🥳 ТКАЦКІ ЛЕТНІК! ТКАЦКІ ЛЕТНІК! ТКАЦКІ ЛЕТНІК!
📯 Даражэнькія! Абвяшчаем даты Летнікаў традыцыйнага неглюбскага ткацтва "Кросенцы"!
Так, менавіта летнікАЎ. Бо сёлета іх будзе ДВА🤩
Каротка, што такое - наш летнік:
👇
Некалькі дзён мы жывем у Неглюбцы, знакамітай сваёй неверагоднай ткацкай традыцыяй, якая ніколі не перарывалася і да сёння застаецца жывой. Амаль кожны дзень мы праводзім у мясцовым цэнтры ткацтва, дзе неглюбскія ткачыхі навучаюць нас свайму мастацтву - ткаць неглюбскія ўзоры на кроснах.
🎶У гэтым годзе ў праграму нашых летнікаў мы дадалі і спеўную традыцыю - будзем вывучаць ды спяваць традыцыйныя для нашага рэгіёна песні.
•••••••
🌻ПЕРШЫ ЛЕТНІК - "Стрэльны" - пройдзе з 22 па 25 мая.
Тры дні будуць прысвечаныя ткацтву. А 25 мая, у апошні дзень, мы возьмем удзел у архаічным абрадзе "Ваджэнне Стралы" (які, дарэчы, занесены ў Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі). А яшчэ ў гэты дзень мы зладзім для вас фотасэсію ў неглюбскіх строях.
••••••••
🌻ДРУГІ ЛЕТНІК - "Жніўны" - пройдзе з 14 па 19 жніўня.
Тут вас чакае ўжо пяць дзён ткацтва! І гэты летнік таксама скончыцца святам. Бо 19 жніўня - "Спас". У гэты дзень мы наведаем святочную службу ў Мікольскай царкве, асвецім яблыкі і мёд. А пасля зладзім фотасэсію ў неглюбскіх строях.
••••••••
🚩Умовы для абодвух летнікаў:
Спартанскія!
Ночым усе ў адной вясковай хаце. На ўсіх спальных месцаў не хопіць і камусьці прыйдзецца спаць на печы, або на падлозе. Таму пажадана ўзяць з сабой спальнік, можна намёт, калі ёсць жаданне спаць пад зоркамі)
Мыемся: раніцай – халодная вадзічка ва ўмывальніку або возера, вечарам – лазня, возера.
Харчуемся: звычайная вясковая ежа – гародніна, садавіна, яйкі, крупы, мяса, рыба, і кампот) Без вегетарыянскіх ці веганскіх меню.
💰Кошт: 30 рублёў за дзень (у кошт уваходзіць: матэрыялы для майстар-класаў і ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, праезд Ветка-Неглюбка ў першы дзень і Неглюбка-Ветка ў апошні дзень, пражыванне і харчаванне)
Абавязкова браць удзел ва ўсім летніку (нельга прыехаць на дзень-два). У першы дзень аплачваецца ўвесь летнік.
👫Усяго 12 удзельнікаў. І на гэты раз у нас будзе 12 кроснаў - на кожнага ўдзельніка"
📝 ЗАПІС толькі тут! Каб запісацца - пішыце толькі ў прыватныя паведамленні!
❗Па досведу папярэдніх летнікаў, месцы разбіраюць вельмі хутка! Але, калі ласка, прымайце рашэнне свядома, маючы ўпэўненасць, што вы дакладна прыедзеце.
#ткацтва #традыцыя #веткаўскімузей #vetkamuseum #ветковскиймузей #ткачество #этна #этно #неглюбка