Замовы.
Практычна ва у́сiх выпадках жыцця да нашых дзён выкарыстоу́ваюцца замовы- рытмiчна створаныя моу́ныя формулы, якiм надаецца сiла магiчнага у́дзеяння . Замовамi валодалi не толькi знахары, aле i простыя людзi.
Рознага кшталку заклiнаннi выразалi на костках, драу́ляных вырабах. Напрыклад, шэраг замоу́ ад няшчасцяу́ i хвароб выразаны на костках жывёл, якiя знойдзены пры археалагiчных раскопках на гарадзiшчы каля вёскi Маскавiчы на Браслау́шчыне. Надпiсы зроблены рунiчным дэградзiраваным пiсьмом поствiкiнгау́скага часу, i таму дакладна прачытаць iх цяжка, але падобныя заклiнаннi ёсць на драу́ляных стрыжнях i на надмагiльных камянях у Скандынавii.
Ёсць замовы- звароты, замовы- просьбы, замовы- пажаданнi. I у́ нас час некаторыя бабулькi моляць не Бога, а кажуць:
"Неба высокае! Сонца яснае! Дай мне здаровiчка, сiлачкi перажыць гэта..."
На Падняпроу́i некалi звярталiся да крынiцы з просьбай:
"Вадзiца, царыца, ачышчальнiца наша! Бяжыш ты па мхам, па балотам, ачышчаешь карэнне, каменне- ачысцi маё цела ад у́сялякай сквернасцi !"
Найбольш распау́сюджаны шматлiкiя лекавыя замовы. Часам у замовах спасылаюцца на продкау́ , якiя забяспечваюць здароу́е.
З пашырэннем хрысцiанства форма замоу́ трохi памянялася, перад iх пачаткам з'явiу́ся малiтау́ны уступ. Заканчваюцца замовы так званай "закрэпкай" або "замком". Напрыклад , да адной з крынiц у Пухавiцкiм раёне людзi звяртаюцца за агульнай дапамогай i у́ такiм выпадку прамау́ляюць:
"Крынiца, ты Таццяна!
Вада твая, Улляна,
Дапамажы мне з усiх чатырох старон,
З усходу, захаду, поу́начы, поу́дня!
Дапамажы мне на доу́гiя лета!
I дапамажы у́сёй нашай Беларусi !"
Крынiца: Л. Дучыц, I. Клiмковiч "Язычнiцтва старажытных беларусау́." 2014
Мастак Раман Плавiнскi.